Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка неаднойчы звяртаў увагу на тое, што няма больш нічога важнага, чым харчовая бяспека. У тым ліку развіццё бульбаводства абмяркоўваецца падчас яго паездак і нарад. У Капыльскім раёне вырошчваннем другога хлеба займаюцца ў ААТ "Старыца-Агра", КСУП "Доктаравічы", а таксама ў фермерскіх гаспадарках. Сапраўды, бульба даўно стала нацыянальным прадуктам Беларусі. Вядома, што можа быць больш смачным за дранікі, пюрэ, бабку, вараную ці смажаную бульбачку?! Мільёны людзей у нашай краіне саджаюць соткі, а некаторыя нават гектары любімага караняплода. У канцы лета – пачатку восені адкрываецца сезон капання клубняў, хтосьці зарабляе, прадаючы бульбу, а хтосьці запаўняе склеп для сваіх патрэб. Ці будуць з другім хлебам нашы чытачы? Гэта выяснялі ў бліц-апытанні. Алена ДРУГАЛЬ, аператар ЭНВ рэдакцыі газеты "Слава працы": – Ураджай для сёлетняга года супярэчлівы: з аднаго боку мы задаволены якасцю выбранай бульбы – яна чыстая, гладкая, а з другога – клубні не вялі
Будем с картошкой или нет? Спросили об этом у жителей Копыльщины
6 сентября 20256 сен 2025
2 мин