Найти в Дзене
Hrodna.life

🦁 Памятаеце балкон з ільвом на Паповіча

🦁 Памятаеце балкон з ільвом на Паповіча? Карыстальніца TikTok _ignatovich_strawberry знайшла ў доме на Паповіча, 46 незвычайны балкон. На звычайным панэльным пяціпавярховіку мясцовы жыхар зрабіў сапраўдны арт-аб'ект з ф'южнам егіпецка-рымска-сярэднявечных матываў. Насамрэч, гэта зусім не навінка. Балкон на сваім месцы ўжо больш за 10 гадоў. Зрабіў яго з гліны, гіпсакартону і металу ўласнік кватэры Аляксандр Сладкоў, які любіць усё гістарычнае, мае мастацкія здольнасці і нават вучыўся на мастацкім факультэце. Кватэра ўсярэдзіне таксама ўпрыгожана падобным чынам. Пра сям'ю Сладковых і іх незвычайны балкон раней расказваў "Вячэрні Гродна". А вы бачылі раней гэты нетыповы для савецкай панэлькі балкон? Фота: ВГ, скрыншот TikTok _ignatovich_strawberry

🦁 Памятаеце балкон з ільвом на Паповіча?

Карыстальніца TikTok _ignatovich_strawberry знайшла ў доме на Паповіча, 46 незвычайны балкон. На звычайным панэльным пяціпавярховіку мясцовы жыхар зрабіў сапраўдны арт-аб'ект з ф'южнам егіпецка-рымска-сярэднявечных матываў.

Насамрэч, гэта зусім не навінка. Балкон на сваім месцы ўжо больш за 10 гадоў. Зрабіў яго з гліны, гіпсакартону і металу ўласнік кватэры Аляксандр Сладкоў, які любіць усё гістарычнае, мае мастацкія здольнасці і нават вучыўся на мастацкім факультэце. Кватэра ўсярэдзіне таксама ўпрыгожана падобным чынам. Пра сям'ю Сладковых і іх незвычайны балкон раней расказваў "Вячэрні Гродна".

А вы бачылі раней гэты нетыповы для савецкай панэлькі балкон?

Фота: ВГ, скрыншот TikTok _ignatovich_strawberry

-2