«Жахлівая прыгажосць» – пад такой назвай у Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа працуе часовая экспазіцыя, прысвечаная культуры пасмяротных масак. Наведвальнікі атрымаюць магчымасць пабачыць пасмяротныя маскі дзеячоў культуры Беларусі аўтарства вядомых скульптараў з фондаў музея Якуба Коласа, Нацыянальнага мастацкага музея, музея Янкі Купалы, Бягомльскага музея народнай славы, музея-майстэрні Заіра Азгура і таксама прыватных фондаў Т.Бембель і А.Сінькевіч. Як паведамілі прадстаўнікі музея, пасмяротныя маскі – не здзек. Імкненне захаваць вобраз памерлага знаходзіла праяву ў розныя часы і ў розных культурах, але за кожнай традыцыяй стаяла разуменне непазбежнасці знікнення цела і, асабліва, твару, як найвыразнейшага ўвасаблення рыс індывіда. Традыцыя стварэння пасмяротных масак сыходзіць сваімі каранямі ў Старажытны Егіпет. Пасмяротныя маскі рабілі таксама і рымляне. Элінізаваны на зломе эпох Старажытны Усход замяніў маскі маляўнічымі партрэтамі. У Еўрапейскіх манархія т
Пасмяротныя маскі вялікіх… у літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа у Мінску
2 сентября 20252 сен 2025
1 мин