Добавить в корзинуПозвонить
Найти в Дзене
Hrodna.life

📖 У 🦁 Лідзе з’явілася скульптура «Верабейкі» з вершам Валянціна Таўлая

📖 У 🦁 Лідзе з’явілася скульптура «Верабейкі» з вершам Валянціна Таўлая Да Дня беларускага пісьменства ў Лідзе адкрылі новы арт-аб’ект — манументальна-дэкаратыўную скульптуру «Верабейкі», створаную паводле верша Валянціна Таўлая. Яна выканана ў форме раскрытай кнігі і сімвалічна запрашае дакрануцца да паэзіі, паведамляе «Гродзенская праўда». Асаблівасць скульптуры — дубляванне тэксту верша шрыфтам Брайля, што дазваляе ўспрымаць твор і людзям з парушэннямі зроку, робячы культурную прастору больш інклюзіўнай. Фота: «Гродзенская праўда».

📖 У 🦁 Лідзе з’явілася скульптура «Верабейкі» з вершам Валянціна Таўлая

Да Дня беларускага пісьменства ў Лідзе адкрылі новы арт-аб’ект — манументальна-дэкаратыўную скульптуру «Верабейкі», створаную паводле верша Валянціна Таўлая. Яна выканана ў форме раскрытай кнігі і сімвалічна запрашае дакрануцца да паэзіі, паведамляе «Гродзенская праўда».

Асаблівасць скульптуры — дубляванне тэксту верша шрыфтам Брайля, што дазваляе ўспрымаць твор і людзям з парушэннямі зроку, робячы культурную прастору больш інклюзіўнай.

Фота: «Гродзенская праўда».