Добавить в корзинуПозвонить
Найти в Дзене
Hrodna.life

🪶 Сёння магло б споўніцца 55 гадоў выбітнаму гродзенскаму паэту, гісторыку і аднаму з ініцыятараў і сузаснавальнікаў Міжнароднага кангрэса

🪶 Сёння магло б споўніцца 55 гадоў выбітнаму гродзенскаму паэту, гісторыку і аднаму з ініцыятараў і сузаснавальнікаў Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі Эдуарду Мазько ⛪️ Ён нарадзіўся 29 жніўня 1970 года ў вёсцы Махро Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. 🦌 З 1987 года жыў, вучыўся і працаваў у Гродне. Скончыў гістарычны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў у музеі Максіма Багдановіча. У 1990-я гады актыўна друкаваў вершы, уваходзіў у верш-гурт «Дыяген» — суполку гродзенскіх літаратараў. Як паэт, абапіраўся на традыцыі заходнееўрапейскага сюррэалізму і дэкадансу, а таксама на мастацка-эстэтычныя пошукі беларускага прыгожага пісьменства пачатку ХХ стагоддзя. Выкладаў у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы сацыялогію культуры і культуралогію. У 2003 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю пра Беларускую хрысціянскую дэмакратыю ў міжваенны час. Працоўваў над доктарскай дысертацыяй, прысвечанай беларускай народнай культуры. У 2008 годзе далуч

🪶 Сёння магло б споўніцца 55 гадоў выбітнаму гродзенскаму паэту, гісторыку і аднаму з ініцыятараў і сузаснавальнікаў Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі Эдуарду Мазько

⛪️ Ён нарадзіўся 29 жніўня 1970 года ў вёсцы Махро Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці.

🦌 З 1987 года жыў, вучыўся і працаваў у Гродне. Скончыў гістарычны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў у музеі Максіма Багдановіча. У 1990-я гады актыўна друкаваў вершы, уваходзіў у верш-гурт «Дыяген» — суполку гродзенскіх літаратараў. Як паэт, абапіраўся на традыцыі заходнееўрапейскага сюррэалізму і дэкадансу, а таксама на мастацка-эстэтычныя пошукі беларускага прыгожага пісьменства пачатку ХХ стагоддзя.

Выкладаў у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы сацыялогію культуры і культуралогію.

У 2003 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю пра Беларускую хрысціянскую дэмакратыю ў міжваенны час. Працоўваў над доктарскай дысертацыяй, прысвечанай беларускай народнай культуры.

У 2008 годзе далучыўся да байкоту канферэнцыі ў Гродзенскім універсітэце, прысвечанай 880-годдзю горада, пасля таго як з яе праграмы выключылі гісторыкаў Алеся Смалянчука і Алеся Краўцэвіча. Паводле сведчання Паўла Мажэйкі, разам з ім байкатавалі мерапрыемства Генадзь Сагановіч, Андрэй Кіштымаў, Вольга Сабалеўская, Эдуард Мазько, Іна Соркіна, Андрэй Чарнякевіч, Анатоль Трафімчык, Віталь Карнялюк, Сяргей Токць і Юры Гардзееў.

Памёр заўчасна 20 чэрвеня 2011 года. У 2012 годзе ў Варшаве выйшла яго пасмяротная кніга паэзіі «Займеннікі».

Вадохрышча

2001

Запаланілі сцюжы

ўвесь горад,

ў парку не відно варон,

адно —

гудзе стары саборны звон,

і па ваду

паважна крочаць людзі.

Вадохрышча.

І хоць трашчыць мароз,

ды ў дом

паціху просіцца вясна.

У Нёмане

сягоння хрысціцца Хрыстос,

і ў радасці стаілася зямля —

Вадохрышча.