Добавить в корзинуПозвонить
Найти в Дзене
Hrodna.life

🎩 29 жніўня 1794 года Тадэвуш Касцюшка наведаў Гродна, дзе ўдзельнічаў у сустрэчы кіраўнікоў паўстання і ўзнагароджваў сваіх паплечнікаў

🎩 29 жніўня 1794 года Тадэвуш Касцюшка наведаў Гродна, дзе ўдзельнічаў у сустрэчы кіраўнікоў паўстання і ўзнагароджваў сваіх паплечнікаў Роўна праз 200 гадоў, 29 жніўня 1994 года, у горадзе адбыліся ўрачыстасці з нагоды ўгодкаў вызвольнага паўстання. На будынку Новага замка, дзе ў 1794 годзе размяшчалася Паўстанцкая парадкавая камісія і куды прыязджаў Касцюшка, адкрылі мемарыяльную дошку. На драўлянай шыльдзе ў гонар наведвання Гродна Касцюшкам і падзей паўстання значылася: «Тут, у каралеўскім палацы пад час Вызвольнага паўстання 1794 г. з 14.05 да 30.09 працавала Гродзенская Паўстанцкая Парадкавая Камісія. 29.09 г. у яе працы ўдзельнічаў кіраўнік паўстання А.Т. Касцюшка, які адзначыў паўстанцкімі ўзнагародамі баявых камандзіраў Т.Ваўжэцкага, Я. Ясінскага, С. Макраноўскага, С. Корсака, Я. Гарноўскага, Г. Гедройця». У красавіку 2024 года ўлады прыбралі гэтую дошку са сцяны замка. Чытайце таксама: Гродзенцы хочуць ведаць, куды знікла шыльда ў гонар Касцюшкі: стварылі петыцыю ў гарвы

🎩 29 жніўня 1794 года Тадэвуш Касцюшка наведаў Гродна, дзе ўдзельнічаў у сустрэчы кіраўнікоў паўстання і ўзнагароджваў сваіх паплечнікаў

Роўна праз 200 гадоў, 29 жніўня 1994 года, у горадзе адбыліся ўрачыстасці з нагоды ўгодкаў вызвольнага паўстання. На будынку Новага замка, дзе ў 1794 годзе размяшчалася Паўстанцкая парадкавая камісія і куды прыязджаў Касцюшка, адкрылі мемарыяльную дошку.

На драўлянай шыльдзе ў гонар наведвання Гродна Касцюшкам і падзей паўстання значылася:

«Тут, у каралеўскім палацы пад час Вызвольнага паўстання 1794 г. з 14.05 да 30.09 працавала Гродзенская Паўстанцкая Парадкавая Камісія. 29.09 г. у яе працы ўдзельнічаў кіраўнік паўстання А.Т. Касцюшка, які адзначыў паўстанцкімі ўзнагародамі баявых камандзіраў Т.Ваўжэцкага, Я. Ясінскага, С. Макраноўскага, С. Корсака, Я. Гарноўскага, Г. Гедройця».

У красавіку 2024 года ўлады прыбралі гэтую дошку са сцяны замка.

Чытайце таксама:

Гродзенцы хочуць ведаць, куды знікла шыльда ў гонар Касцюшкі: стварылі петыцыю ў гарвыканкам