⚽️ Футбалісты «Нёмана» не перамаглі ў Мадрыдзе «Райа Вальекана» і завяршылі выступ у еўракубках Увечары ў чацвер, 28 жніўня, скончыўся кваліфікацыйны раўнд Лігі Канферэнцый. На 64-й хвіліне іспанцы адкрылі лік, а праз хвіліну-дзве замацавалі перавагу. На 80-й хвіліне гаспадары забілі трэці гол, у канцоўцы матч завяршыўся з лікам 4:0. «Райа Вальекана» 4:0 «Нёман». «Нёман» падтрымлівалі гродзенцы-заўзятары на Савецкай плошчы, дзе была арганізаваная фан-зона з прамой трансляцыяй, а таксама непасрэдна на трыбунах стадыёна ў Мадрыдзе пад бел-чырвона-белымі сцягамі. Сярод апошніх быў і журналіст Руслан Кулевіч, які падзяліўся ўражаннямі ў Threads: «Прыехалі за столькі кіламетраў, каб пабачыць наш гродзенскі “Нёман”. Змагаліся і маглі ў матчы з “Райа”, але ў другой палове пасыпаліся. У Мадрыдзе гродзенцы мелі гістарычны шанец прабіцца ў групавую стадыю еўракубкаў. Не атрымалася. Пачакаем. У цэлым вельмі рады, што пабачыў родную каманду, хоць і так далёка». Фота: «Гродна Плюс», «Гарадзе
⚽️ Футбалісты «Нёмана» не перамаглі ў Мадрыдзе «Райа Вальекана» і завяршылі выступ у еўракубках
29 августа 202529 авг 2025
~1 мин