Найти в Дзене
Hrodna.life

☦️ У Брыгіцкім касцёле ў Гродне ўсталявалі новыя скульптуры святых

☦️ У Брыгіцкім касцёле ў Гродне ўсталявалі новыя скульптуры святых 17 жніўня ў касцёле Дабравешчання Найсвяцейшай Панны Марыі ў цэнтры Гродна з’явіліся фігуры святых Вацлава і Казіміра. З гэтай нагоды горад наведаў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, паведамілі ў Instagram Гродзенскага дзяржаўнага музея гісторыі рэлігіі. Скульптуры ўсталяваныя дзякуючы намаганням настаяцеля і парафіяльнай супольнасці. Абодва святыя вядомыя сваёй пабожнасцю і служэннем народу. Асабліва сімвалічна, што, паводле гістарычных звестак, святы Казімір памёр у Гродне, таму яго прысутнасць у храме мае асаблівае значэнне. Фота: muzej.by ў Instagram.

☦️ У Брыгіцкім касцёле ў Гродне ўсталявалі новыя скульптуры святых

17 жніўня ў касцёле Дабравешчання Найсвяцейшай Панны Марыі ў цэнтры Гродна з’явіліся фігуры святых Вацлава і Казіміра. З гэтай нагоды горад наведаў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, паведамілі ў Instagram Гродзенскага дзяржаўнага музея гісторыі рэлігіі.

Скульптуры ўсталяваныя дзякуючы намаганням настаяцеля і парафіяльнай супольнасці. Абодва святыя вядомыя сваёй пабожнасцю і служэннем народу. Асабліва сімвалічна, што, паводле гістарычных звестак, святы Казімір памёр у Гродне, таму яго прысутнасць у храме мае асаблівае значэнне.

Фота: muzej.by ў Instagram.

-2
-3
-4