Фестываль навукі 2025 ✅ Удзельнікамі інтэрактыўнай пляцоўкі «Скарбы народнай мудрасці беларусаў. Фальклор – аснова духоўнага жыцця нацыі» сталі студэнты і выкладчыкі ГДУ імя Ф. Скарыны. 👰♀️🤵♂️Студэнты біялагічнага факультэта разам са студэнтамі філалагічнага факультэта прадставілі гледачам асобныя фрагменты сцэнізацыі беларускага вяселля. 🕊З цікавасцю ўспрымалі звесткі пра колішнія абрады і звычаі не толькі сталыя жыхары г. Мінска, але і моладзь. Несумненна, што ўдзел студэнтаў у фестывалі навукі з'явіўся важным момантам у іх інтэлектуальным і духоўным развіцці. 🖇 Ад факультэта гісторыі і міжкультурных камунікацый удзел у мерапрыемстве прынялі студэнты і выкладчык Антон Шыляеў. Яны прадставілі інтэрактыўную пляцоўку «Скарына і яго час». 🖇 Старшы выкладчык кафедры оптыкі Кацярына Кулеш ў рамках фестывалю навукі прыняла ўдзел у выставачнай экспазіцыі дасягненняў маладых вучоных з навуковымі распрацоўкамі «Тэхналогіі і абсталяванне для нанясення кампазіцыйных пакрыццяў на асно