👉У Палацы Румянцавых і Паскевічаў прадстаўлена выстава скульптур “Мова формы” Выстава з'яўляецца чарговым сумесным праектам музея Гомельскага палацава-паркавага ансамбля з Беларускім саюзам мастакоў. За апошнія гады ў залах палаца арганізавана мноства комплексных і персанальных выстаў, якія прадстаўляюць творчасць членаў БСМ. Яскравай праявай супрацоўніцтва музейнай установы і грамадскага аб'яднання стала правядзенне ў 2019 годзе рэспубліканскага пленэра выяўленчага мастацтва і вялікай комплекснай выставы «Сто гадоў, сто імёнаў», прымеркаваных да 100-гадовага юбілею музея.
👉У Палацы Румянцавых і Паскевічаў прадстаўлена выстава скульптур “Мова формы
8 сентября 20258 сен 2025
1
~1 мин