😍 На ўездзе ў Гродна з'явяцца новыя арт-аб'екты Тры вялікія палотнішчы, кожнае памерам з фуру, стварылі стрыт-мастакі ў час святкавання Дня горада ў Гродне. Яны малявалі іх на вуліцы Ажэшкі ў межах арт-фестывалю "Фарбы Гродна". Сярод аўтараў - вядомы беларускі вулічны мастак Kontra (Аляксандр Благій) са студыі TAKTAK, чые працы можна знайсці ў многіх гарадах Беларусі, а таксама ў Польшчы, Латвіі і іншых краінах Арганізатары свята паабяцалі, што ўжо неўзабаве гэтыя малюнкі размесяць на запраўках ля ўезду ў Гродна, піша @urbanhrodna. Фота і відэа: Instagram / little__meoow / ira_kvetka / kontra_taktak