⚡️Дакрануцца да вытокаў духоўнасці.
📚Да Дня беларускага пісьменства ў Шклоўскай цэнтральнай раённай бібліятэцы арганізавана выстава “Святыні друкаванага слова”, на якой прадстаўлена інфармацыя аб асветніках Беларусі, якія ўнеслі вялікі ўклад у культурна-асветніцкую дзейнасць.
- Мы пастараліся максімальна задзейнічаць усе магчымыя рэсурсы. Падабралі літаратуру выдатных пісьменнікаў нашай краіны, з іх творчасцю знаёмім шклаўчан і гасцей горада, даносім звесткі пра гісторыю стварэння слова, кнігі, кнігадрукавання. Упэўнена, свята беларускага пісьменства дае беларусам магчымасць дакрануцца да вытокаў духоўнасці, прасачыць сувязь гісторыі і сучаснасці, - адзначыла бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай раённай бібліятэкі Іна Зінкевіч.