🇧🇾34 гады таму Беларусь атрымала Незалежнасць 25 жніўня 1991 года Вярхоўны Савет Беларускай ССР надаў Дэкларацыі аб суверэнітэце Беларусі статус канстытуцыйнага закона. Гэта рашэнне стала паваротным момантам у гісторыі краіны, паклаўшы пачатак шляху да самастойнай дзяржаўнасці. А дзейнасць Камуністычнай партыі ў Беларусі была прыпыненая. У той жа дзень парламент ухваліў і шэраг іншых важных рашэнняў. Было прынята пастанову аб часовым прыпыненні дзейнасці Камуністычнай партыі Беларусі. Міністэрства ўнутраных спраў і Камітэт дзяржаўнай бяспекі былі выведзены з падпарадкавання Маскве, што азначала разрыў з савецкай сістэмай кіравання ў сілавой сферы. Аляксандр Лукашэнка ў той дзень не галасаваў. Гэтыя рашэнні стварылі прававую аснову для далейшага станаўлення незалежнай Беларусі. З іх пачалася пабудова ўласных дзяржаўных інстытутаў, фармаванне нацыянальнай палітыкі і ўмацаванне сімвалаў суверэнітэту. Менавіта 25 жніўня 1991 года стаў днём, які сёння называюць сапраўдным пачаткам Неза