Добавить в корзинуПозвонить
Найти в Дзене

Новости Блевчицкого сельсовета

На тэрыторыі сельсавета працягваюцца работы па навядзенні парадку. Так, была скошана трава ў вёсках Кіявічы, Домантавічы, Мацкевічы і аграгарадку Быстрыца. Таксама для забеспячэння бяспекі жыхароў былі спілаваны аварыйныя дрэвы ў вёсках Красіна і Дзярэчына. Выхаванцы дзіцячага сада аг. Быстрыца прынялі ўдзел у экалагічным падарожжы пад назвай "Мы за чыстую планету". Хлопчыкі і дзяўчынкі прыбіралі смецце на сваіх маршрутах, паказваючы выдатны прыклад беражлівых адносін да прыроды роднага краю. У апошні месяц лета Быстрыцкая СШ адчыніла дзверы для дзяцей аздараўленчага лагера з дзённым знаходжаннем "Вясёлка". Падлеткі з карысцю правялі час: удзельнічалі ў майстар-класах, гулялі на свежым паветры і знайшлі новых сяброў. Пансіянат "Ачаг надзеі" наведалі госці і валанцёры з хрысціянскай царквы г. Салігорска "Хрыстос для ўсіх". У гэты дзень для пастаяльцаў была арганізавана забаўляльная праграма з музыкай і душэўнымі гутаркамі, а віноўнікаў урачыстасці – імяніннікаў – чакалі асаблівыя віншав
Оглавление

Для бяспекі і парадку

На тэрыторыі сельсавета працягваюцца работы па навядзенні парадку. Так, была скошана трава ў вёсках Кіявічы, Домантавічы, Мацкевічы і аграгарадку Быстрыца. Таксама для забеспячэння бяспекі жыхароў былі спілаваны аварыйныя дрэвы ў вёсках Красіна і Дзярэчына.

Зробім свет больш чыстым

Выхаванцы дзіцячага сада аг. Быстрыца прынялі ўдзел у экалагічным падарожжы пад назвай "Мы за чыстую планету". Хлопчыкі і дзяўчынкі прыбіралі смецце на сваіх маршрутах, паказваючы выдатны прыклад беражлівых адносін да прыроды роднага краю.

Лета з карысцю

У апошні месяц лета Быстрыцкая СШ адчыніла дзверы для дзяцей аздараўленчага лагера з дзённым знаходжаннем "Вясёлка". Падлеткі з карысцю правялі час: удзельнічалі ў майстар-класах, гулялі на свежым паветры і знайшлі новых сяброў.

Віншавалі імяніннікаў

Пансіянат "Ачаг надзеі" наведалі госці і валанцёры з хрысціянскай царквы г. Салігорска "Хрыстос для ўсіх". У гэты дзень для пастаяльцаў была арганізавана забаўляльная праграма з музыкай і душэўнымі гутаркамі, а віноўнікаў урачыстасці – імяніннікаў – чакалі асаблівыя віншаванні і персанальныя падарункі.

Урок бяспекі

У рамках акцыі "За бяспеку разам" у дзіцячы сад быў запрошаны супрацоўнік Капыльскага РАНС Мікіта Курыльчык (на здымку). У гэты дзень выхаванцы даведаліся шмат важнага: як паводзіць сябе пры пажары, чаму нельга гуляць з запалкамі і як правільна выклікаць выратавальнікаў.

Спаборнічалі ў эстафетах

Работнікі Быстрыцкага сельскага дома культуры правялі з падлеткамі спартыўнае мерапрыемства "Быць здаровым – выдатна". Дзеці весела спаборнічалі ў эстафетах, адгадвалі загадкі пра спорт і здароўе.

Новости Блевчицкого сельсовета

    Новости Блевчицкого сельсовета
Новости Блевчицкого сельсовета