🎻 Пры навагрудскім касцёле адбудзецца сімфанічны канцэрт-баль 🪽 22 жніўня ва ўнутраным двары касцёла святога Арханёла Міхала ў Навагрудку пройдзе канцэрт-баль «Ажурныя мары», паведамляецца на сайце Гродзенскай дыяцэзіі. Пачатак у 20:00. Госці змогуць пачуць выступленні Сімфанічнага аркестра і Акадэмічнага хору Нацыянальнай тэлерадыёкампаніі, салістаў Вялікага тэатра, а таксама ансамбля «Харошкі». Вядучымі вечара стануць Вольга Венская і Павел Адахоўскі.
🎻 Пры навагрудскім касцёле адбудзецца сімфанічны канцэрт-баль
21 августа 202521 авг 2025
~1 мин