🇧🇾На Гродзеншчыне 6 і 7 верасня адбудзецца ХХХII Дзень беларускага пісьменства. Сярод галоўных тэм: ✨80-я гадавіна Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне; ✨500-годдзе з моманту выдання першай кнігі на беларускай зямлі, славутага «Апостала» Францішка Скарыны; ✨Рэспубліканскі Год добраўпарадкавання; ✨Круглыя даты з дня нараджэння выдатных дзеячаў беларускай літаратуры. ✅Будуць дзейнічаць інтэрактыўныя зоны ад Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, Беларускага саюза жанчын, бібліятэк Гродзенскай вобласці, рэгіянальных мас-медыя. Будуць арганізаваны спартыўныя пляцоўкі, зоны для дзяцей і моладзі, пункты грамадскага харчавання. 📌Ключавыя падзеі — афіцыйнае адкрыццё свята, узнагароджанне лаўрэатаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі і «Лідскія чытанні» — адбудуцца 6 верасня.
🇧🇾На Гродзеншчыне 6 і 7 верасня адбудзецца ХХХII Дзень беларускага пісьменства
21 августа 202521 авг 2025
~1 мин