🦁 У Лідзе з’явіўся новы ўнікальны мурал На будынку інтэрната па вуліцы Транспартнай, 4, к. 1 з’явіўся новы мурал, створаны камандай Urban Myths. Аўтарамі эскізу сталі Яўген Мутус і Сяргей Русакоў. Яўген Мутус у сваім Instagram адзначыў, што ў беларускім фальклоры і паэзіі «Млечны шлях» разумеецца не толькі як астранамічная з’ява, але і як сімвал дарогі. У народзе яго называюць «Птушынай дарогай» — шляхам, па якім птушкі ляцяць у вырай, а душы продкаў адпраўляюцца ў свет багоў. Ён падкрэсліў, што жанчына з малаком на мурале ўвасабляе пачатак, урадлівасць і сувязь пакаленняў. «На нашым мурале малако з яе гарлячыка ператвараецца ў дарогу для птушак і нябесную раку сярод васільковага поля — сімвал бясконцага жыцця, традыцыі і гармоніі», — дадаў аўтар. Фота: mutus_evgeny ў Instagram.