Найти в Дзене
Hrodna.life

🦘Ураджэнец Гродзеншчыны і першы ўраджэнец нашых зямель, які наведаў Аўстралію

🦘Ураджэнец Гродзеншчыны і першы ўраджэнец нашых зямель, які наведаў Аўстралію 275 год таму нарадзіўся Ксаверый Карніцкі. Нарадзіўся 13 жніўня 1750 года ў 🪽Навагрудскім ваяводстве ВКЛ кітабой, падарожнік, першы ўраджэнец ВКЛ і Рэчы Паспалітай, які наведаў Аўстралію. У 1774 годзе ён эміграваў у Паўднёвую Амерыку, адкуль з Чылі накіраваўся ў кітабойную экспедыцыю да берагоў Аўстраліі. Дакладныя звесткі пра яго знаходжанне і дзейнасць там адсутнічаюць. На кантыненце ён жыў да 1791 года, пасля чаго вярнуўся ў Еўропу праз Марсэль. Запісы ўласных падарожных успамінаў, зробленыя ў 1785–1791 гадах, Карніцкі перадаў у Польшчу, дзе іх захоўваў Юзаф Бжазоўскі. Аднак ні арыгінал, ні копіі не захаваліся — верагодна, рукапіс быў страчаны падчас Другой сусветнай вайны. Карніцкі, паводле звестак, супрацоўнічаў з Паўлам Міхалам Мастоўскім — удзельнікам Барскай канфедэрацыі, які пасля эміграцыі ў Францыю ў 1774 годзе набыў маёнтак пад Парыжам і абвясціў сябе князем. Падчас вайны за незалежнасць ЗШ

🦘Ураджэнец Гродзеншчыны і першы ўраджэнец нашых зямель, які наведаў Аўстралію

275 год таму нарадзіўся Ксаверый Карніцкі.

Нарадзіўся 13 жніўня 1750 года ў 🪽Навагрудскім ваяводстве ВКЛ кітабой, падарожнік, першы ўраджэнец ВКЛ і Рэчы Паспалітай, які наведаў Аўстралію.

У 1774 годзе ён эміграваў у Паўднёвую Амерыку, адкуль з Чылі накіраваўся ў кітабойную экспедыцыю да берагоў Аўстраліі. Дакладныя звесткі пра яго знаходжанне і дзейнасць там адсутнічаюць. На кантыненце ён жыў да 1791 года, пасля чаго вярнуўся ў Еўропу праз Марсэль.

Запісы ўласных падарожных успамінаў, зробленыя ў 1785–1791 гадах, Карніцкі перадаў у Польшчу, дзе іх захоўваў Юзаф Бжазоўскі. Аднак ні арыгінал, ні копіі не захаваліся — верагодна, рукапіс быў страчаны падчас Другой сусветнай вайны.

Карніцкі, паводле звестак, супрацоўнічаў з Паўлам Міхалам Мастоўскім — удзельнікам Барскай канфедэрацыі, які пасля эміграцыі ў Францыю ў 1774 годзе набыў маёнтак пад Парыжам і абвясціў сябе князем. Падчас вайны за незалежнасць ЗША Мастоўскі выказваў падтрымку калоніям у абмен на стварэнне княства «Hrabstwo Mostów» або «Nowa Polska» ў Фларыдзе, Вірджыніі ці Караліне, куды планаваў перасяліць значную колькасць мігрантаў з былой Рэчы Паспалітай. Праект прадугледжваў, што калонія будзе кіравацца ім і Карніцкім, а таксама атрымае месца ў Кангрэсе, асобную юрысдыкцыю, спадчынную ўладу і ўласнае войска. Пры гэтым княства павінна было быць звязана з ЗША толькі праз прадстаўніцтва ў Кангрэсе.

Памёр Ксаверый Карніцкі у Шэрбуры-Актэвілі (сёння на поўначы Францыі) у 1801 годзе.