На палях Капыльшчыны гарачая пара. У сельгаспрадпрыемствах раёна працягваецца ўборка азімых збожжавых. З кожным днём расце агульны каравай. У ААТ "Капыльскае" паралельна са жнівом звозяць салому з палёў і рыхтуюць глебу пад ураджай-2026. Збожжавы клін гаспадаркі сёлета – 3100 га. На сёння 40 працэнтаў плошчаў асвоена. Поўнасцю завяршылі ўборку азімага і яравога ячменю. Сярэдняя ўраджайнасць – 54 ц/га. Убраны азімы рапс, пад які сёлета адведзена 850 га, радуе і ўраджайнасць – 52,2 ц/га. – На хлебнай ніве лёгка не бывае: свае ўмовы дыктуе надвор’е. Таму выкарыстоўваем кожную пагодлівую хвіліну. Экіпажы, а іх у нас 13, працуюць у тэмпе і дасягаюць пастаўленых мэт. Зжаць якасна і без страт, захаваць ураджай – вось першачарговыя задачы, – гаворыць намеснік дырэктара сельгаспрадпрыемства Сяргей Мацюшэнка. – Вядома, надвор’е ўнесла свае карэктывы. Тэрміны ўборачнай зрушыліся на некалькі тыдняў. Але з года ў год задачы не мяняюцца. Наліў зерня адбываецца, не было засухі, ад якой пакутуюць збож
Что помогает аграриям ОАО "Копыльское" собирать хороший урожай
12 августа 202512 авг 2025
2
3 мин