👑 Як гродзенскі князь стаў уладаром ВКЛ 5 жніўня 1392 года ў маёнтку Востраў (не захаваўся) пад 🦁 Лідай вялікі князь літоўскі і кароль польскі Ягайла (Уладзіслаў) і гродзенскі князь Вітаўт падпісалі пагадненне, паводле якога апошні атрымліваў уладу ў Вялікім княстве Літоўскім. Востраўскае пагадненне спыніла міжусобную вайну і замацавала новы падзел улады ў складзе польска-літоўскага саюзу. Паводле тагачаснай традыцыі, бакі прабачылі адзін аднаму крыўды і пакляліся ў вечнай дружбе. Вітаўт прызнаў вяршэнства польскай кароны і быў прызначаны каралеўскім намеснікам у княстве. Ён вярнуў свае ранейшыя ўладанні і атрымаў новыя землі — Трокі, Гродна, Ліду, а таксама Берасцейскую, Суражскую, Драгічынскую, Мельніцкую, Камянецкую, Ваўкавыскую і Лідскую воласці. Фактычна Вітаўт стаў кіраўніком ВКЛ, а з 1395 года пачаў афіцыйна называцца Вялікім князем Літоўскім. Паводле дамоўленасці, пасля яго смерці ўсе землі і тытулы мусілі перайсці пад уладу польскай кароны, за выключэннем спадчыны для бра