Найти в Дзене
Hrodna.life

🐈‍⬛ «Дар Марэны

🐈‍⬛ «Дар Марэны». У 🪵 Дзятлаўскім раёне знайшлі неапаганскае надмагілле. На могілках у вёсцы Рандзілаўшчына, вядомых сваімі мураванымі надмагіллямі XIX стагоддзя, знойдзены ўнікальны помнік з раднаверскай сімволікай. Пра гэта піша @nashaniva са спасылкай на гісторыка Сяргея Грунтова. Фота незвычайнага надмагілля даследчык апублікаваў у фэйсбуку. Паводле яго слоў, гэта першы адкрыта неапаганскі надмагільны помнік у Беларусі, які яму трапіў на вочы. Каменны помнік усталяваны на магіле жанчыны, якая жыла з 1945 па 2018 год. На яго адваротным баку — гравіроўка з выявай чорнага Месяца, жаночай фігуры ў казачным строі з посахам-сярпом, а таксама эпітафія на рускай мове: «Помни, смерти нет… дар Морены — очищение и обновление, а не погибель. Когда Серп Морены рассечёт нить жизни твоей, прими Дар Её как путь к Обновлению и Возрождению, а не как погибель». Даследчык дахрысціянскіх традыцый Дзмітрый Скварчэўскі адзначае, што сімволіка і вобразная мова помніка адпавядаюць раднаверскай трады

🐈‍⬛ «Дар Марэны». У 🪵 Дзятлаўскім раёне знайшлі неапаганскае надмагілле.

На могілках у вёсцы Рандзілаўшчына, вядомых сваімі мураванымі надмагіллямі XIX стагоддзя, знойдзены ўнікальны помнік з раднаверскай сімволікай. Пра гэта піша @nashaniva са спасылкай на гісторыка Сяргея Грунтова.

Фота незвычайнага надмагілля даследчык апублікаваў у фэйсбуку. Паводле яго слоў, гэта першы адкрыта неапаганскі надмагільны помнік у Беларусі, які яму трапіў на вочы.

Каменны помнік усталяваны на магіле жанчыны, якая жыла з 1945 па 2018 год. На яго адваротным баку — гравіроўка з выявай чорнага Месяца, жаночай фігуры ў казачным строі з посахам-сярпом, а таксама эпітафія на рускай мове:

«Помни, смерти нет… дар Морены — очищение и обновление, а не погибель. Когда Серп Морены рассечёт нить жизни твоей, прими Дар Её как путь к Обновлению и Возрождению, а не как погибель».

Даследчык дахрысціянскіх традыцый Дзмітрый Скварчэўскі адзначае, што сімволіка і вобразная мова помніка адпавядаюць раднаверскай традыцыі. Раднавер’е — гэта форма сучаснага славянскага неапаганства, якая часта апіраецца на псеўдагістарычныя ўяўленні пра «вялікае арыйскае мінулае» і стварае ўласныя этнагенетычныя міфы.

Марэна — персанаж славянскай міфалогіі, увасабленне смерці і зімы. У беларускім народным календары яна знікае разам з прыходам вясны: на Радаўніцу саламянае пудзіла, што сімвалізуе Марэну, тапілі ў вадзе. Гэта абрад пазбаўлення ад зімовай смерці і вітання новага жыццёвага цыклу. На змену Марэне прыходзіць Лёля — вясновая багіня, дачка Лады.

Аналагічны рытуал захоўваецца і ў іншых славянскіх традыцыях — напрыклад, спальванне лялькі на Масленіцу. Паводле даследчыка А. Голана, постаці з імёнамі на \*mar (у тым ліку Мара, вядомая ў Беларусі) — рэшткі старажытнага культу Вялікай багіні.

У раднаверскай інтэрпрэтацыі Марэна (альбо Марана, Мара) — гэта багіня смерці і зімы, цёмная ўладарка, чый атрыбут — серп, а сімвал — Чорны Месяц. Яна завяршае зямное жыццё, каб падрыхтаваць шлях для новага адраджэння.