✈️ 45 год таму ў Гродне адкрыўся кінатэатр «Палёт» 📽 15 жніўня 1980 года ў спісаным самалёце «Ту-124», які стаяў у парку Жылібера, пачаў працаваць дзіцячы кінатэатр «Палёт». Чытачы Hrodna.life ўспаміналі, што самалёт не быў прыстасаваны для кінатэатра і не адрозніваўся камфортам: у ім было цесна і душна, а з апошніх шэрагаў экрана амаль не было бачна. 💺 Аднак гэта не мела значэння — для многіх галоўным было проста пасядзець у самалёце. Наш чытач Юрый распавядаў раней, што глядзеў там мульцікі і «баўся, што паляціць у іншы горад», а Вольга прызнавалася, што ўвесь сеанс была ўпэўненая, нібы яны сапраўды ляцелі. ✈️ Чытайце падрабязней гісторыю ўнікальнага гродзенскага самалёта-кінатэатра: https://storage.googleapis.com/hrodna/read.html?page=/www/articles/samoljot-kinoteatr/?utm_source