Кожны год у жніўні дарогамі Берасцейшчыны праходзяць каталіцкія пілігрымкі да цудатворнага абраза Маці Божай Лагішынскай. Выходзяць яны з Баранавічаў і Бярозы. Сёлета паломніцтвы адбываліся з 5 па 8 жніўня. Нам удалося на некалькі дзён далучыцца да баранавіцкай пілігрымкі і асабіста перажыць гэты час. Шлях з Баранавічаў да Лагішына складаў 120 кіламетраў, а ўдзельнікамі яго сталі больш за 150 пілігрымаў розных узростаў. У гэтым годзе паломніцтва праходзіла ўжо 29-ты раз. Дэвіз шляху гучаў так: “Шляхам надзеі крочым да Марыі”. Ён звязаны з тым, што ў гэтым годзе Каталіцкі Касцёл ва ўсім свеце адзначае Юбілейны Год Хрысціянства, які спачылы Папа Рымскі Францыск аб’явіў Годам Надзеі. Пілігрымы распачыналі свой шлях святой Імшой у баранавіцкім касцёле святога Зыгмунта. Затым вырушылі ў дарогу. Я ж далучылася да іх на другі дзень,… Читайте полностью на сайте Варягмедиа
Католікі Берасцейшчыны прайшлі 120 кіламетраў да абраза Маці Божай у Лагішыне. Фотарэпартаж
14 августа 202514 авг 2025
~1 мин