Найти в Дзене
Hrodna.life

🇧🇾 5 год вольнаму гораду: сустрэчы са старшынём гарвыканкама, акцыі салідарнасці, гіганцкі сцяг, пратэсты і забастоўкі ў Гродне

🇧🇾 5 год вольнаму гораду: сустрэчы са старшынём гарвыканкама, акцыі салідарнасці, гіганцкі сцяг, пратэсты і забастоўкі ў Гродне

У мэтах бяспекі ўсе выявы створаны штучным інтэлектам.

14 жніўня 2020 года Гродна цэлы дзень гучаў пратэстамі і забастоўкамі. Да акцый далучыліся «Азот» і «Хімвалакно», прадпрымальнікі з рынкаў «Паўднёвы», «Цэнтральны» і «Карона», работнікі культуры і настаўнікі. На плошчы Леніна адбылася сустрэча з старшынёй гарвыканкама Мечыславам Гоем і намеснікам начальніка абласной міліцыі Аляксандрам Шэстайлам. Яна сабрала больш за 3000 чалавек, а пасля таго, як мэр сышоў, да плошчы далучылася калона рабочых «Гродна Азот», і людзей стала яшчэ больш.

На «Гродна Азот» каля 12:00 прыехалі Мечыслаў Гой і Аляксандр Шэстайла. Сустрэча сабрала ўжо больш за 4000 працоўных, якія патрабавалі перагляду вынікаў выбараў і вызвалення затрыманых. Пасля размовы Гой паведаміў Hrodna.life, што з ціскам за 200 накіроўваецца ў бальніцу.

Работнікі культуры выйшлі на пікет да помніка Давыду Гарадзенскаму каля Новага замка з плакатамі «Культура супраць гвалту», «Мастакі супраць вайны» і іншымі. На вуліцы Горкага, каля будынкаў Парка высокіх тэхналогій, пратэставалі айцішнікі.

Падчас абедзеннага перапынку на пікет выйшлі супрацоўнікі мясакомбіната, якія напярэдадні тлумачылі, што не могуць спыніць вытворчасць, бо сапсуюцца прадукты. У знак салідарнасці на вуліцы выйшлі работнікі будаўнічага гіпермаркета «Гемма», камнеапрацоўчага завода ў вёсцы Пушкары, ТЭЦ-2 і электрасетак, ГІАП і іншых прадпрыемстваў. Пра магчымую забастоўку заявілі і на «Гроднагандльмаш».

Пасля мітынгу праз увесь горад пранеслі бела-чырвона-белы сцяг даўжынёй 70 метраў.

-2
-3
-4
-5
-6
-7
-8