✝️ Угодкі памяці 11 Навагрудскіх пакутніц 🔫 1 жніўня 1943 года нямецкія карнікі расстралялі 11 навагрудскіх каталіцкіх манахінь у лесе каля вёскі Батароўка пад 🪽Навагрудкам Гэта былі сёстры ордэну Святой Сям’і з Назарэта. Яны свядома звярнуліся ў ліпені 1943 года да гестапа з просьбай ахвяраваць сваё жыццё ў абмен на вызваленне 120 арыштаваных, асуджаных на расстрэл жыхароў Навагрудка. У выніку зняволеных 24 ліпеня выслалі на прымусовую працу ў Германію, некаторых нават вызвалілі — усе яны выжылі. А вось сясцёр нечакана арыштавалі 31 ліпеня, а ўжо на наступны дзень расстралялі без суда і следства. Сярод расстраляных была і ўраджэнка Гродзеншчыны, гродзенская манахіня Вероніка Нармантовіч, якая распачала духоўны шлях у навіцыяце ў Гродне. 5 сакавіка 2000 года Папа Ян Павел ІІ беатыфікаваў іх як дабраслаўлёных пакутніц.