Найти в Дзене
Hrodna.life

🦁 У Лідзе 6 і 7 верасня пройдзе ХХХІІ Дзень беларускага пісьменства

🦁 У Лідзе 6 і 7 верасня пройдзе ХХХІІ Дзень беларускага пісьменства.

Мінінфарм анансаваў таксама, якім тэмам будзе прысвечана святкаванне:

• 80-й гадавіне Перамогі ў вайне;

• 500-годдзю з выдання «Апостала» Францішка Скарыны — першай кнігі на беларускай зямлі;

• Рэспубліканскаму Году добраўпарадкавання;

• юбілеям выбітных дзеячаў беларускай літаратуры.

Удзельнікам таксама прапануюць далучыцца да рэкламна-інфармацыйнага туру, прысвечанага турыстычнаму патэнцыялу Ліды і Лідскага раёна. Цікава, што прэзентацыя тура нядаўна прайшла і каштавала даражэй за саму ягоную распрацоўку. Сам тур будзе на рускай мове.

Тым часам у гарадскім парку Ліды прадпрыемствы Гродзеншчыны працягваюць усталёўваць тэматычныя лаўкі да Дня беларускага пісьменства — пакуль што таксама з надпісамі выключна на рускай мове.

Асноўныя падзеі свята плануюцца наступнымі — афіцыйнае адкрыццё, узнагароджанне лаўрэатаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі і «Лідскія чытанні» — запланаваны на 6 верасня.