У нядзелю, пасля святой Імшы, у касцёле Святых Пятра і Паўла ў Капылі адбылася духоўна-адукацыйная сустрэча для дзяцей пад назвай "Лета з Богам. Брыдкія і лагодныя словы". Правёў яе ксёндз Андрэй, які проста і зразумела растлумачыў дзецям, чаму словы маюць вялікую сілу і як яны могуць удзейнічаць на людзей. Святар паказаў, як лагодныя словы ствараюць цёплую атмасферу навокал, а благія – раняць і аддаляюць людзей. Дзеці актыўна ўдзельнічалі ў абмеркаванні, прыводзілі прыклады з жыцця. Пасля катэхэзы зладзілі гульні. Не абыйшлося і без пачастункаў для ўдзельнікаў мерапрыемства. Ксёндз Андрэй адзначыў, што з ініцыятывай правядзення падобных мерапрыемстваў выступілі прыхаджане, якія імкнуцца да духоўнага развіцця падрастаючага пакалення. – Такія сустрэчы – гэта не толькі магчымасць праводзіць час з карысцю, але і крок да таго, каб нашы дзеці раслі сапраўднымі хрысціянамі – уважлівымі, добрымі і адказнымі за свае словы і ўчынкі. Калі з маладых гадоў яны будуць разумець, што кожнае слова няс
Слова – не просто звуки: как в копыльском костеле объясняют детям простые истины
30 июля 202530 июл 2025
1 мин