Найти в Дзене
Hrodna.life

🏋🏻 Ураджэнец Гродна, ганаровы грамадзянін горада і двухразовы алімпійскі чэмпіён

🏋🏻 Ураджэнец Гродна, ганаровы грамадзянін горада і двухразовы алімпійскі чэмпіён 28 ліпеня 1961 года ў 🦌 Гродне нарадзіўся Аляксандр Курловіч — адзін з наймацнейшых цяжкаатлетаў свайго часу. Цяжкай атлетыкай ён зацікавіўся ў 9-гадовым узросце дзякуючы ўплыву старэйшага брата. У 1983 годзе падчас свайго міжнароднага дэбюта Курловіч усталяваў першы сусветны рэкорд — у двухбор’і са штангай ён узняў 460 кг. За кар’еру ён 12 разоў абнаўляў сусветныя дасягненні. 🥇Спартовец заваяваў алімпійскае золата ў Сеуле (1988) і Барселоне (1992). У красавіку 2018 года Аляксандр Курловіч памёр ад вострай сардэчнай недастатковасці. У яго гонар праводзіцца міжнародны турнір па цяжкай атлетыцы Alexander Cup.

🏋🏻 Ураджэнец Гродна, ганаровы грамадзянін горада і двухразовы алімпійскі чэмпіён

28 ліпеня 1961 года ў 🦌 Гродне нарадзіўся Аляксандр Курловіч — адзін з наймацнейшых цяжкаатлетаў свайго часу.

Цяжкай атлетыкай ён зацікавіўся ў 9-гадовым узросце дзякуючы ўплыву старэйшага брата.

У 1983 годзе падчас свайго міжнароднага дэбюта Курловіч усталяваў першы сусветны рэкорд — у двухбор’і са штангай ён узняў 460 кг. За кар’еру ён 12 разоў абнаўляў сусветныя дасягненні.

🥇Спартовец заваяваў алімпійскае золата ў Сеуле (1988) і Барселоне (1992).

У красавіку 2018 года Аляксандр Курловіч памёр ад вострай сардэчнай недастатковасці. У яго гонар праводзіцца міжнародны турнір па цяжкай атлетыцы Alexander Cup.