Адбылася сустрэча з насельніцтвам у в. Рымашы (на здымку). Старшыня Бабаўнянскага сельвыканкама Ірына Запольская расказала пра тое, што запланавана ў мерапрыемствах па добраўпарадкаванні, пра змяненні ў заканадаўстве. Увага была звернута і на захаванне супрацьпажарнай бяспекі, на крымінагенную абстаноўку, на кіберзлачынствы. Канцэрт, які потым перарос у танцы пад адкрытым небам, вяскоўцам падарыў калектыў "Свае хлопцы". За гэты час спілавана восем аварыйных дрэў. У полі зроку – вёскі Бабоўня, Цялядавічы і Лавы. У сямі населеных пунктах сельсавета з 13 падвор’яў збіраюцца лішкі малака дзяржаве. У дзень атрымліваецца каля 320 літраў. Найбольш здаюць сем’і Сянькевіч з в. Лугавая і Медзіньш з в. Цялядавічы, дзе ўтрымліваюцца па чатыры каровы. Працягваецца абкошванне населеных пунктаў. У гэтым месяцы косы прайшліся па плошчах аграгарадкоў Лясное і Пясочнае, таксама не засталіся ўбаку вёскі Язвіны і Засцеб’е. Установы культуры падчас летніх канікул сваю дзейнасць накіроўваюць на дзяцей. Так,