У час нашай гутаркі мая суразмоўца Аліна Рэзановіч сядзіць на стуле, аздобленым сваімі рукамі; каля кветак, якія пасадзіла сама; і прыгожае кашпо ў выглядзе вялікага чаравіка – таксама яе работа. 🔵Зараз Аліна знаходзіцца ў дэкрэтным водпуску і гадуе сыночка Дзімку, таму часта бывае на сваёй малой радзіме ў вёсцы Сямігосцічы. Акрамя пляцення з ратангу, яшчэ займаецца вырабам мяккіх цацак. Па прафесіі гэтая мілавідная дзяўчына з’яўляецца ўрачом-паталагаанатамам і працуе ў гарадскім клінічным паталагаанатамічным бюро ў сталіцы. А яшчэ Аліна Рэзановіч знаходзіцца ў банку даных спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, з’яўляючыся пераможцай XXVI рэспубліканскага конкурсу навуковых работ студэнтаў. – Упэўнена, нашы чытачы, мякка кажучы, здзівіліся гэтаму цікаваму спалучэнню. А ці часта табе даводзіцца сутыкацца з такога кшталту рэакцыяй? – Амаль заўсёды. Бывае, перапытваюць. Пэўна, цяжка мяне ўявіць у такой абстаноўцы. А для мяне гэта звычайная
У час нашай гутаркі мая суразмоўца Аліна Рэзановіч сядзіць на стуле, аздобленым сваімі рукамі; каля кветак, якія пасадзіла сама; і прыгожае
26 июля 202526 июл 2025
3 мин