🪽 26 ліпеня 1511 года на Брэсцкім сойме Навагрудак атрымаў Магдэбургскае права На пачатку XVI стагоддзя Навагрудак лічыўся адным з галоўных гарадоў Вялікага Княства Літоўскага. З 1507 года ён стаў цэнтрам Навагрудскага ваяводства. У 1511 годзе на сойме ВКЛ у Брэсце вялікі князь Жыгімонт Стары надаў гораду прывілей на самакіраванне паводле Магдэбургскага права. У горадзе была ўведзена пасада войта, якому падпарадкоўваліся ўсе мяшчане. Войт разам з бурмістрам і сябрамі Рады разбіраў судовыя справы, вырашаў спрэчкі, што тычыліся мераў і вагі, а таксама сачыў, каб чужаземныя купцы — акрамя віленскіх — не гандлявалі ў розніцу. Непасрэднае гарадское кіраванне ажыццяўлялася Радай, што складалася з шасці чалавек. З іх шэрага выбіраліся два бурмістры — праваслаўны і католік, якія ўзначальвалі Раду. Яна адказвала за парадак у горадзе, вядзенне грамадзянскіх спраў, кіраванне гарадской маёмасцю і нагляд за мараллю. Мяшчане мелі шэраг абавязкаў: штогод сплачвалі ў гарадскую казну 50 залатых, с
🪽 26 ліпеня 1511 года на Брэсцкім сойме Навагрудак атрымаў Магдэбургскае права
26 июля 202526 июл 2025
1 мин