Сходы грамадзян прайшлі ў вёсках Даменікова і Малінова. Перад вяскоўцамі выступіў старшыня Капыльскага раённага Савета дэпутатаў Уладзімір Рудакоўскі. Першачарговую ўвагу грамадзяне надалі пытанням спілоўвання аварыйных дрэў, пляцоўкі для сметніка на могілках, уборцы пахаванняў. Жыхары ініцыявалі збор грошай для агароджы могілак, а таксама падтрымалі прапанову мясцовай улады аб правядзенні суботніка і ўборцы могілак. – Такога роду сустрэчы з вяскоўцамі мы праводзім на рэгулярнай аснове, – адзначыла старшыня Бучацінскага сельвыканкама Святлана Сташаніна. – Мы не толькі абмяркоўваем і вырашаем хвалюючыя насельніцтва пытанні, але і, уносячы разнастайнасць у праграму сельскіх сходаў, стараемся, каб людзі вярталіся дадому з добрым настроем. Напрыклад, да размовы былі запрошаны таксама работнікі культуры: музычнай творчасцю парадавалі гледачоў артысты РЦК Вячаслаў Курчык і Антон Шышмароў.
Аналагічныя сходы грамадзян таксама прайшлі ў вёсках Гулевічы і Выгода. Бучацінскі сельсавет актыўна пра