Не многія становяцца вялікімі і вядомымі паэтамі, але многія хаця б раз у жыцці спрабавалі складаць вершы. Бо большасці людзей далёка не чужыя тыя «выдатныя парывы душы», якія і падштурхоўваюць чалавека ўзяць ручку, лісток паперы і пачаць ствараць. 🔵 Такія творчыя людзі жывуць і сярод нас. Здавалася б, звычайныя людзі. Але ў мітусні пастаянных клопатаў яны не перастаюць захапляцца прыгажосцю роднай зямлі, бачыць тое, што для многіх з нас стала звыклым і незаўважным. Сваёй творчасцю яны вучаць нас ганарыцца сваёй малой радзімай, вядуць нас да думкі аб тым, што таленты нараджаюцца, жывуць і ствараюць геніяльныя творы не толькі ў сталіцах, але і ў самых аддалёных кутках нашай краіны. Творчая сустрэча «На жыццёвай сцяжынцы» з такім таленавітым чалавекам адбылася ў філіяле ДУ «Столінскі ТЦСАН» г. Давыд-Гарадка з удзельнікамі клуба «Добрыя сустрэчы». Госцем сустрэчы стаў Віталь Адамаў. 🔵 Віталь Уладзіміравіч – настаўнік, паэт, патрыёт – нарадзіўся, жыве і працуе ў палескай глыбінцы – сам
Не многія становяцца вялікімі і вядомымі паэтамі, але многія хаця б раз у жыцці спрабавалі складаць вершы
25 июля 202525 июл 2025
1 мин