Найти в Дзене

"Говорит Копыль! Доброе утро!": теплые воспоминания о радио

Радыёпрыёмнік з’явіўся ў нашай хаце задоўга да таго, як набылі тэлевізар. Ён вісеў над дзвярыма ў так званым чыстым пакоі і, бадай, ніколі не выключаўся. Ранічкай нас будзілі пазыўныя Беларускага радыё, а пасля і гімн БССР. Па вёсцы гуляла байка, нібыта гэтыя пазыўныя будзяць мясцовага брыгадзіра. Хто жартам, а хто ўсур’ёз, але падпявалі ў такт: "Ку-ку-ла, пара на работу! Ку-ку-ла, пара на работу!" Дзядзька Кукула быў чалавек сур’ёзны, паважаны на сяле. Вось і думалі мы, што ажно з Мінска яго будзяць. Ведама ж, праца брыгадзіра адказная і нялёгкая, каб хаця не праспаў. А яшчэ неяк прайшла чутка, што камета хутка ўпадзе. Адкуль пайшло гэта, невядома. Я вучылася тады ў пятым класе. Апранулася раніцай, партфель сабрала і сяджу. Мама завіхалася па гаспадарцы, а калі зайшла ў хату, то здзівілася: – Ты чаго ж у школу не ідзеш? Можа захварэла? – Не, здаровая, – ціхенька прашаптала я, а пасля заплакала. – Баюся. Сёння камета ўпадзе. – Вось бяда! – усклікнула мама. – Мала што людзі могуць напле

Радыёпрыёмнік з’явіўся ў нашай хаце задоўга да таго, як набылі тэлевізар. Ён вісеў над дзвярыма ў так званым чыстым пакоі і, бадай, ніколі не выключаўся. Ранічкай нас будзілі пазыўныя Беларускага радыё, а пасля і гімн БССР.

Па вёсцы гуляла байка, нібыта гэтыя пазыўныя будзяць мясцовага брыгадзіра. Хто жартам, а хто ўсур’ёз, але падпявалі ў такт: "Ку-ку-ла, пара на работу! Ку-ку-ла, пара на работу!" Дзядзька Кукула быў чалавек сур’ёзны, паважаны на сяле. Вось і думалі мы, што ажно з Мінска яго будзяць. Ведама ж, праца брыгадзіра адказная і нялёгкая, каб хаця не праспаў.

А яшчэ неяк прайшла чутка, што камета хутка ўпадзе. Адкуль пайшло гэта, невядома. Я вучылася тады ў пятым класе. Апранулася раніцай, партфель сабрала і сяджу. Мама завіхалася па гаспадарцы, а калі зайшла ў хату, то здзівілася:

– Ты чаго ж у школу не ідзеш? Можа захварэла?

– Не, здаровая, – ціхенька прашаптала я, а пасля заплакала. – Баюся. Сёння камета ўпадзе.

– Вось бяда! – усклікнула мама. – Мала што людзі могуць наплесці. Давай паслухаем перадачу з Капыля. Там праўду скажуць.

Яна дабавіла гук у прыёмніку і панеслася: "Гаворыць Капыль! Добрай раніцы!" Я прагна ўслухоўвалася ў кожнае слова дыктараў. А там усё пра надоі ды пра гектары... І нічога пра камету. "На гэтым перадача закончана. З вамі былі Тамара Корзун і Рыгор Швец. Усяго добрага, таварышы!".

Мама пагладзіла мяне па галоўцы, паправіла банцiкi і сказала :

– Вось бачыш, і ў Капылі нічога не ведаюць. Хуценька бяжы на ўрокі. Ты і так крыху спазнілася.

Задаволеная, я подбегам накіравалася ў Цялядавiчы праз карыцiну. Нягледзячы на цяжкі партфель і тры кіламетры хадзьбы, у мяне быў цудоўны настрой. На сэрцы было радасна ад таго, што ніякая камета не ўпадзе, што я ўбачу сваіх аднакласнікаў, а пасля вярнуся ў родную хату...

З той пары я не прапускала ніводнай перадачы з Капыля. Мне здавалася, што там працуюць самыя разумныя людзі, якія ўсё пра ўсё ведаюць. І неўдамёк было, што праз некалькі гадоў я ўжо сама буду вітацца са слухачамі: "Гаворыць Капыль! Добрай раніцы!"

Марыя ШЭІНА,
заслужаны журналіст Беларускага
саюза журналістаў

"Говорит Копыль! Доброе утро!": теплые воспоминания о радио

    "Говорит Копыль! Доброе утро!": теплые воспоминания о радио
"Говорит Копыль! Доброе утро!": теплые воспоминания о радио