Мінулая пятніца выдалася халаднаватай для сярэдзіны ліпеня і з самага ранку пагражала дажджом. Выходзячы на працу, кожны з нас пастараўся абавязкова захапіць з сабою парасон. Вось і ўсё вырашэнне праблемы. Толькі ці праблема гэта, калі яе можна вырашыць з дапамогай парасона? Нібыта ў іншым вымярэнні, якое поўнасцю залежыць ад надвор’я, жывуць і працуюць зараз хлебаробы. Разгарнулася найважнейшая летняя сельскагаспадарчая кампанія – жніво, і хацелася б, каб нябесная канцылярыя спрыяла вяскоўцам. Ды не заўсёды так атрымліваецца. Вось і сёлетняя ўборачная праходзіць у даволі няпростых умовах. – Учора дзень выдаўся добрым, не было дажджу, дык нашы камбайнеры адпрацавалі ўдарна, – падзяліўся галоўны аграном ААТ "Піянер-Агра" Захар Круглік, з якім мы наведаліся на поле ля вёскі Чарнагубава, дзе ў дзень нашага прыезду працавалі збожжаўборачныя экіпажы. Убіралі азімы ячмень, а наперадзе яшчэ палеткі рапсу, пшаніцы, жыта і іншых культур. На жніве ў гаспадарцы сёлета будзе занята дзевяць камбайн
Не теряя ни минуты: в хозяйствах Копыльщины жатва в самом разгаре
23 июля23 июл
1
2 мин