Найти в Дзене
Hrodna.life

💉 Самая старая аптэка ў Беларусі размяшчаецца ў цэнтры Гродна на Савецкай плошчы, побач з Фарным Касцёлам

💉 Самая старая аптэка ў Беларусі размяшчаецца ў цэнтры Гродна на Савецкай плошчы, побач з Фарным Касцёлам. Будынак пад аптэку пабудавалі езуіты ў 1709 годзе, пазней яго перабудоўвалі ў 1763 і 1904 гадах 💊 23 ліпеня 1996 года ў гэтым будынку была адкрыта для наведвальнікаў Гродзенская аптэка-музей. Гродзенскі гісторык Мечыслаў Супрон раней адзначаў, што сама аптэка займала толькі два пакоі на першым паверсе, а астатнюю частку будынка займала плябанія — жыллё для пробашча. У міжваенны перыяд гэты будынак нават называлі Dom plebalny. Сёння ў ім дзейнічае не толькі аптэка, але і музей, прысвечаны гісторыі аптэчнай справы. На другім паверсе знаходзяцца навучальныя класы, у якіх нават вывучаюць катэхізіс.

💉 Самая старая аптэка ў Беларусі размяшчаецца ў цэнтры Гродна на Савецкай плошчы, побач з Фарным Касцёлам. Будынак пад аптэку пабудавалі езуіты ў 1709 годзе, пазней яго перабудоўвалі ў 1763 і 1904 гадах

💊 23 ліпеня 1996 года ў гэтым будынку была адкрыта для наведвальнікаў Гродзенская аптэка-музей.

Гродзенскі гісторык Мечыслаў Супрон раней адзначаў, што сама аптэка займала толькі два пакоі на першым паверсе, а астатнюю частку будынка займала плябанія — жыллё для пробашча. У міжваенны перыяд гэты будынак нават называлі Dom plebalny.

Сёння ў ім дзейнічае не толькі аптэка, але і музей, прысвечаны гісторыі аптэчнай справы. На другім паверсе знаходзяцца навучальныя класы, у якіх нават вывучаюць катэхізіс.