Добавить в корзинуПозвонить
Найти в Дзене

Адбылася лекцыя пра апошнія архітэктурна-археалагічныя даследаванні ў Крэўскім замку

У Крэўскім замку 12 ліпеня 2025 г. праводзіўся маштабны фестываль “Крэва на скрыжалях часу”, арганізаваны Смаргонскім гісторыка-краязнаўчым музеем. Госці фестываля азнаёміліся з шматгадовай гісторыя Крэва. Апроч іншага была прадстаўленая інсцэніроўка падпісання Крэўскай уніі 14 жніўня 1385 г. А конна-гістарычны клуб “Залатая шпора” наладзіў вялікую баталію ў сценах замка — войскі ВКЛ супраць шведскіх войскаў у XVII ст. Асобным пунктам праграмы фестываля была лекцыя вядучага навуковага супрацоўніка Інстытута гісторыі НАН Беларусі Алега Дзярновіча “Колькі вежаў меў Крэўскі замак?” Госці фестываля былі азнаёмлены з найноўшымі архітэктурна-археалагічнымі даследаваннямі на тэрыторыі замка і перспектывамі яго кансервацыі і рэстаўрацыі. Лекцыя адбывалася каля ўскрытага ў гэтым археалагічным сезоне аб’екта — падмуркаў Трэцяй вежы. Аўтэнтычныя забудовы XIV ст. зрабілі ўражанне на слухачоў. Удзельнікі фестывалю даведаліся пра спецыфіку сярэднявечнага будаўніцтва і змаглі ва ўласных руках патрыма

У Крэўскім замку 12 ліпеня 2025 г. праводзіўся маштабны фестываль “Крэва на скрыжалях часу”, арганізаваны Смаргонскім гісторыка-краязнаўчым музеем. Госці фестываля азнаёміліся з шматгадовай гісторыя Крэва. Апроч іншага была прадстаўленая інсцэніроўка падпісання Крэўскай уніі 14 жніўня 1385 г. А конна-гістарычны клуб “Залатая шпора” наладзіў вялікую баталію ў сценах замка — войскі ВКЛ супраць шведскіх войскаў у XVII ст.

Асобным пунктам праграмы фестываля была лекцыя вядучага навуковага супрацоўніка Інстытута гісторыі НАН Беларусі Алега Дзярновіча “Колькі вежаў меў Крэўскі замак?” Госці фестываля былі азнаёмлены з найноўшымі архітэктурна-археалагічнымі даследаваннямі на тэрыторыі замка і перспектывамі яго кансервацыі і рэстаўрацыі. Лекцыя адбывалася каля ўскрытага ў гэтым археалагічным сезоне аб’екта — падмуркаў Трэцяй вежы. Аўтэнтычныя забудовы XIV ст. зрабілі ўражанне на слухачоў. Удзельнікі фестывалю даведаліся пра спецыфіку сярэднявечнага будаўніцтва і змаглі ва ўласных руках патрымаць нэрвюрную цэглу ад скляпенняў вежы.

Колькасць пытанняў ад зацікаўленай публікі ў выніку павялічала час лекцыі ў два разы.