Найти в Дзене
Hrodna.life

🕯Барацьба з памяццю: у Гродзенскай вобласці з мемарыяла прыбралі надпіс і змянілі яго сэнс

🕯Барацьба з памяццю: у Гродзенскай вобласці з мемарыяла прыбралі надпіс і змянілі яго сэнс На тэрыторыі касцёла ў вёсцы Войстам 🐻 Смаргонскага раёна вернікі заўважылі, што з помніка знік арыгінальны подпіс, піша выданне katolik.life. Мемарыял быў усталяваны ў гонар ахвяр фашызму і камунізму і прысвечаны падзеям 1 і 17 верасня 1939 года — нападу Германіі на Польшчу і ўварванню СССР, з чаго пачалася Другая сусветная вайна. Першапачаткова подпіс на помніку быў па-польску — «ofiarom faszyzmu i komunizmu». Цяпер на яго месцы — цытата з Евангелля па-беларуску: «Хто не бярэ крыжа свайго і не ідзе следам за Мною, той не варты Мяне». Па меркаванні вернікаў, гэта цалкам змяняе сэнс манумента і выглядае недарэчна. Акрамя таго, з мемарыялу прыбралі фігуру Багародзіцы з Целам Хрыста. Калі і па чыёй ініцыятыве гэта было зроблена — невядома. Вядома толькі, што касцёл у Войстаме ўваходзіць у маршрут рэлігійнага турызму, таму не выключана, што парафіі маглі даць «рэкамендацыю» прыбраць няўгодны н

🕯Барацьба з памяццю: у Гродзенскай вобласці з мемарыяла прыбралі надпіс і змянілі яго сэнс

На тэрыторыі касцёла ў вёсцы Войстам 🐻 Смаргонскага раёна вернікі заўважылі, што з помніка знік арыгінальны подпіс, піша выданне katolik.life.

Мемарыял быў усталяваны ў гонар ахвяр фашызму і камунізму і прысвечаны падзеям 1 і 17 верасня 1939 года — нападу Германіі на Польшчу і ўварванню СССР, з чаго пачалася Другая сусветная вайна.

Першапачаткова подпіс на помніку быў па-польску — «ofiarom faszyzmu i komunizmu». Цяпер на яго месцы — цытата з Евангелля па-беларуску: «Хто не бярэ крыжа свайго і не ідзе следам за Мною, той не варты Мяне». Па меркаванні вернікаў, гэта цалкам змяняе сэнс манумента і выглядае недарэчна.

Акрамя таго, з мемарыялу прыбралі фігуру Багародзіцы з Целам Хрыста. Калі і па чыёй ініцыятыве гэта было зроблена — невядома. Вядома толькі, што касцёл у Войстаме ўваходзіць у маршрут рэлігійнага турызму, таму не выключана, што парафіі маглі даць «рэкамендацыю» прыбраць няўгодны надпіс.

Гісторыя касцёла таксама няпростая — яго пабудавалі ў 1939 годзе, калі гэты край яшчэ ўваходзіў у склад міжваеннай Польшчы перад далучэннем да СССР.

Гэта ўжо не першы выпадак «карэкціроўкі памяці» ў Беларусі: раней у мінскім касцёле Святой Тройцы прыбралі крыж у памяць аб святары Вінцэнце Гадлеўскім, які быў расстраляны нацыстамі, а ў Зэльве каля праваслаўнай царквы знік помнік Ларысе Геніюш. У касцёле ў Солах затынкавалі фрэску «Цуд над Віслай».

-2