Добавить в корзинуПозвонить
Найти в Дзене
Hrodna.life

💸 Сядзібу ў Гродзенскай вобласці, дзе працаваў лаўрэат Нобелеўскай прэміі і аўтар «Агнём і мячом» і «Кама градзешы», прадалі на аўкцыёне

💸 Сядзібу ў Гродзенскай вобласці, дзе працаваў лаўрэат Нобелеўскай прэміі і аўтар «Агнём і мячом» і «Кама градзешы», прадалі на аўкцыёне ўсяго за $360 Учора на электронных таргах, што прайшлі на пляцоўцы «БУТБ-Маёмасць», была прададзена старадаўняя сядзіба польскага пісьменніка Генрыка Сянкевіча (1846–1916) у вёсцы Дубнікі 🌳 Астравецкага раёна. Паводле інфармацыі БУТБ, сядзібу XIX стагоддзя набыла кампанія, якая вырабляе будаўнічыя матэрыялы, за $360, піша выданне Realt.by Пабудаваны ў 1878 годзе дом у Дубніках вядомы тым, што ў канцы XIX стагоддзя тут жыў і працаваў класік польскай літаратуры, лаўрэат Нобелеўскай прэміі Генрык Сянкевіч. Менавіта ў гэтай сядзібе ён напісаў гістарычны раман «Пан Валадыеўскі». Да 2005 года старадаўні двухпавярховы будынак (былая сядзіба Тамаша Мінейкі) выкарыстоўваўся як дом-інтэрнат для састарэлых і людзей з інваліднасцю. Разам з сядзібным домам у склад лота ўвайшлі адміністрацыйны корпус 1968 года, лазня-пральня, сталовая, медпункт, гаражы, склады

💸 Сядзібу ў Гродзенскай вобласці, дзе працаваў лаўрэат Нобелеўскай прэміі і аўтар «Агнём і мячом» і «Кама градзешы», прадалі на аўкцыёне ўсяго за $360

Учора на электронных таргах, што прайшлі на пляцоўцы «БУТБ-Маёмасць», была прададзена старадаўняя сядзіба польскага пісьменніка Генрыка Сянкевіча (1846–1916) у вёсцы Дубнікі 🌳 Астравецкага раёна. Паводле інфармацыі БУТБ, сядзібу XIX стагоддзя набыла кампанія, якая вырабляе будаўнічыя матэрыялы, за $360, піша выданне Realt.by

Пабудаваны ў 1878 годзе дом у Дубніках вядомы тым, што ў канцы XIX стагоддзя тут жыў і працаваў класік польскай літаратуры, лаўрэат Нобелеўскай прэміі Генрык Сянкевіч. Менавіта ў гэтай сядзібе ён напісаў гістарычны раман «Пан Валадыеўскі».

Да 2005 года старадаўні двухпавярховы будынак (былая сядзіба Тамаша Мінейкі) выкарыстоўваўся як дом-інтэрнат для састарэлых і людзей з інваліднасцю. Разам з сядзібным домам у склад лота ўвайшлі адміністрацыйны корпус 1968 года, лазня-пральня, сталовая, медпункт, гаражы, склады і гаспадарчыя пабудовы.

Канчатковы кошт маёмаснага комплексу склаў 1058 рублёў, што на 5% вышэй за пачатковую цану, пазначаную ў аб’яве на продаж. Пакупніком стала кампанія па вытворчасці будаўнічых матэрыялаў з Гродзенскай вобласці.

-2
-3