🎼Ураджэнец Гродзеншчыны, выбітны беларускі оперны спявак, які праславіўся на сусветных сцэнах і не забываў родныя мелодыі нават за акіянам. 🪽 14 ліпеня 1994 года памёр Пётр Конюх. 👼 Нарадзіўся 8 сакавіка 1910 года, у вёсцы Турэц (сёння 🪻 Карэліцкі раён Гродзенскай вобласці). Да вайны працаваў у Баранавічах, а ў 1938 годзе скончыў сельскагаспадарчыя курсы ў Вілейцы. 🏹 Другая сусветная вайна заспела яго ў Ржэве, дзе ён вучыўся на льнаводчых курсах. Пасля трапіў у Другі польскі корпус генерала Андэрса і ваяваў з нацызмам у Паўночнай Афрыцы і Паўднёвай Еўропе. Удзельнічаў у бітве пры Монтэ-Касіна (1944), дзе быў цяжка паранены і адзначаны італьянскімі ордэнамі і памятным Крыжам «За Монтэ-Касіна». 🇮🇹 Пасля вайны застаўся ў Італіі, дзе атрымаў ваенную стыпендыю і скончыў Рымскую акадэмію мастацтваў (1951) з дыпломамі спявака і маэстра. Выступаў на сцэнах Еўропы і свету, спяваў на беларускай, італьянскай, польскай, французскай, англійскай, нямецкай, рускай і ўкраінскай мовах. 🇺🇸
🎼Ураджэнец Гродзеншчыны, выбітны беларускі оперны спявак, які праславіўся на сусветных сцэнах і не забываў родныя мелодыі нават за акіянам
14 июля 202514 июл 2025
1 мин