Ці ведаеце вы, што пасля Другой сусветнай вайны будынак Гродзенскага аблвыканкама маглі пабудаваць у самым цэнтры горада — каля Савецкай плошчы? 🔍 Уладамі разглядаліся два варыянты для яго размяшчэння: старажытная Баторыеўка ці Фара Вітаўта — адзін з галоўных гродзенскіх храмаў. У выніку ў ахвяру была прынесеная Фара, якую зруйнавалі ў 1961 годзе. 🏛 Але нават пасля знішчэння святыні планы змяніліся. Аблвыканкам вырашылі ўзвесці на вуліцы Ажэшка — там, дзе ён і месціцца сёння. Шкада толькі, што і гэтае рашэнне абышлося гораду дорага: дзеля будаўніцтва знікла частка вуліцы Гараднічанскай. 📸 Калі вас цікавіць гісторыя Гродна – падпішыцеся таксама на наш Instagram 🎥 Больш гісторый пра Гродна – на YouTube ☕️ Падтрымайце наш праект фінансава і дапамажыце папулярызаваць гісторыю горада: https://www.buymeacoffee.com/hrodna1127
Ці ведаеце вы, што пасля Другой сусветнай вайны будынак Гродзенскага аблвыканкама маглі пабудаваць у самым цэнтры горада — каля Савецкай
14 июля 202514 июл 2025
~1 мин