🧱 Гістарычны будынак на вуліцы Васілька, 5 у Гродне цалкам разабралі — засталася толькі прыбудова. На тэрыторыі былога дзіцячага сада па вуліцы Міхася Васілька, 5 у Гродне працягваюцца работы па дэмантажу. Маштабная «рэканструкцыя па-гродзенскі» на ўчастку побач з літоўскім консульствам пачалася больш за месяц таму. За гэты час старое будынак, які ўзвялі яшчэ ў 1911 годзе, цалкам разабралі, бо яно было прызнана аварыйным. Частку цаглінаў склалі на пляцоўцы — іх плануюць выкарыстаць для абліцоўкі, але некаторыя застаюцца ў кучы, і ці пусцяць іх у справу — пакуль невядома. З усіх пабудоваў ацалела толькі прыбудова, узведзеная ўжо ў наш час. На месцы знесенага будынка ўзвядуць новы. Улады абяцаюць, што знешне ён будзе амаль такім жа, як стары, але аб'ём павялічыцца: аднапавярховая прыбудова знікне, а ўсё збудаванне стане двухпавярховым з мансардай. Таксама абяцаецца, што хаця будынак і не мае статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці, ён размешчаны ў гістарычным цэнтры Гродна і валодае
🧱 Гістарычны будынак на вуліцы Васілька, 5 у Гродне цалкам разабралі — засталася толькі прыбудова
14 июля 202514 июл 2025
1
1 мин