🌈 У Беларусі з’явяцца новыя маркі з вядомымі аб’ектамі Гродзеншчыны.
16 ліпеня 2025 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь уводзіць у абарачэнне тры паштовыя маркі на тэму «Гродзеншчына» з серыі «Беларускі край».
Маркі надрукаваныя ў РУП «Бабруйская ўкрупненая друкарня імя А.Т. Няпагодзіна».
Намінап маркі «А» адпавядае тарыфу на перасылку простага ліста вагой да 20 г у межах Беларусі.
Маркі таксама выходзяць у выглядзе малога ліста: шэсць марак і шэсць купонаў, памер аркуша — 166х99 мм, наклад — 5 тысяч асобнікаў.
У дзень уводу марак у абарачэнне ў аддзяленні паштовай сувязі № 25 у Гродне будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».
Да выпуску падрыхтаваныя картмаксімумы. Дызайн — С. Цырулік, фота — С. Плыткевіч.
Набыць маркі і сувязаныя з імі вырабы можна з 16 ліпеня ў інтэрнэт-краме РУП «Белпошта» (shop.belpost.by), у «Паштовым салоне» (г. Мінск, пр. Незалежнасці, 10, паштамт), у аддзяленнях паштовай сувязі па ўсёй краіне, а таксама праз заяўку на сайце прадпрыемства ў раздзеле «Філатэлія» на ўкладцы «Пакупніку».