У хуткім часе ў мяне пачнецца водпуск і я паеду да сваіх бацькоў на любую сэрцу Капыльшчыну. А пакуль знаходжуся ў чаканні гэтага дня, то хачу расказаць вам пра тое, як выглядае Капыльшчына, калі глядзець на яе з далёкай Гародні. У мінулым годзе, калі рыхтавалася да аднаго літаратурнага конкурсу, які, дарэчы, праходзіў у Нясвіжы, то напісала верш, што пачынаўся са слоў "Жизнь моя есть дорога из Копыля в Гродно". І гэта сапраўды так! Некалькі разоў на год я пераадольваю немалую адлегласць, каб пабачыцца з бацькамі і братамі, каб удыхнуць капыльскага паветра і на хвілінку адчуць сябе той маленькай дзяўчынкай, якая некалі ўпершыню ступіла на гэтую ласкавую зямлю. Ужо шмат гадоў я жыву ў Гародні, але мне здаецца, што сэрцам я назаўжды засталася на Капыльшчыне. Мяне цягне сюды, нібы магнітам, я ўвесь час азіраюся на свае юнацкія гады, якія прайшлі на гэтай чароўнай зямлі, і адчуваю, што сувязь паміж мною і Капыльскай зямлёю толькі мацнее. Магчыма, гэта звязана з каранямі, бо мая матуля нара