Добавить в корзинуПозвонить
Найти в Дзене
Hrodna.life

🧺 6 ліпеня 1253 года ў 🪽 Навагрудку адбылася каранацыя Міндоўга і ягонай жонкі Марты — яны сталі каралём і каралевай Літвы

🧺 6 ліпеня 1253 года ў 🪽 Навагрудку адбылася каранацыя Міндоўга і ягонай жонкі Марты — яны сталі каралём і каралевай Літвы. 🐎 Заснавальнік Вялікага княства Літоўскага Міндоўг быў першым і апошнім каралём Літвы. Каранацыя стала магчымай дзякуючы дазволу Папы Рымскага Інацэнта IV — менавіта ён надаў Міндоўгу каралеўскую карону. 👑 Пасля гэтай падзеі Вялікае княства Літоўскае павысіла свой міжнародны статус: з княства яно ператварылася ў каралеўства, што дазволіла дзяржаве разлічваць на большую самастойнасць і раўнапраўе ў адносінах з еўрапейскімі краінамі. У 1255 годзе Папа Рымскі прызнаў сына Міндоўга яго пераемнікам і даў дазвол на будучую каранацыю, што яшчэ больш умацавала пазіцыі Міндоўга ў хрысціянскім свеце. 🗡Аднак пасля забойства Міндоўга Літва страціла статус каралеўства. Паспрабаваць аднавіць яго безвынікова хацеў вялікі князь Вітаўт у 1430 годзе, але гэта ўжо іншая гісторыя.

🧺 6 ліпеня 1253 года ў 🪽 Навагрудку адбылася каранацыя Міндоўга і ягонай жонкі Марты — яны сталі каралём і каралевай Літвы.

🐎 Заснавальнік Вялікага княства Літоўскага Міндоўг быў першым і апошнім каралём Літвы. Каранацыя стала магчымай дзякуючы дазволу Папы Рымскага Інацэнта IV — менавіта ён надаў Міндоўгу каралеўскую карону.

👑 Пасля гэтай падзеі Вялікае княства Літоўскае павысіла свой міжнародны статус: з княства яно ператварылася ў каралеўства, што дазволіла дзяржаве разлічваць на большую самастойнасць і раўнапраўе ў адносінах з еўрапейскімі краінамі. У 1255 годзе Папа Рымскі прызнаў сына Міндоўга яго пераемнікам і даў дазвол на будучую каранацыю, што яшчэ больш умацавала пазіцыі Міндоўга ў хрысціянскім свеце.

🗡Аднак пасля забойства Міндоўга Літва страціла статус каралеўства. Паспрабаваць аднавіць яго безвынікова хацеў вялікі князь Вітаўт у 1430 годзе, але гэта ўжо іншая гісторыя.