Добавить в корзинуПозвонить
Найти в Дзене
Hrodna.life

🛂 У Беларусі з’явіўся свой пашпарт-вандроўніка

🛂 У Беларусі з’явіўся свой пашпарт-вандроўніка. У ім можна адзначаць, дзе быў і што бачыў. Ёсць у ім, зразумела, і Гродна — але з пытаннем да напісання назвы горада на лацінцы У кніжцы 65 лакацый, якія падзелены на катэгорыі: гарады, замкі, сядзібы, ваенныя і прыродныя аб’екты, а таксама праваслаўныя і каталіцкія цэрквы. Распрацоўшчыкі прапануюць беларусам наведаць Гродна, Германавічы, Полацк, Глыбокае і Мінск. Пасля наведвання лакацыі ўладальнік атрымлівае штамп і налепку «быў — бачыў» (версіі для дзяўчат «была — бачыла» няма). «Усё як у сапраўдных падарожнікаў», — адзначаюць стваральнікі ў Instagram. Дызайн пашпарта выкананы ў стылі сярэднявечных гравюр — іх малявалі беларускія мастакі. Адзінае, што адразу кідаецца ў вочы, — гэта выкарыстанне лацінкі: назвы гарадоў напісаны па-беларуску кірыліцай і лацінкай. Там, дзе варта было б ужыць Ŭ, выкарыстоўваецца W. А з Гродна выйшла зусім сумна: надпіс на лацінцы не па-беларуску, а «GRODNO». Заказаць сувенір можна па спасылцы з дастаўк

🛂 У Беларусі з’явіўся свой пашпарт-вандроўніка. У ім можна адзначаць, дзе быў і што бачыў. Ёсць у ім, зразумела, і Гродна — але з пытаннем да напісання назвы горада на лацінцы

У кніжцы 65 лакацый, якія падзелены на катэгорыі: гарады, замкі, сядзібы, ваенныя і прыродныя аб’екты, а таксама праваслаўныя і каталіцкія цэрквы. Распрацоўшчыкі прапануюць беларусам наведаць Гродна, Германавічы, Полацк, Глыбокае і Мінск. Пасля наведвання лакацыі ўладальнік атрымлівае штамп і налепку «быў — бачыў» (версіі для дзяўчат «была — бачыла» няма).

«Усё як у сапраўдных падарожнікаў», — адзначаюць стваральнікі ў Instagram. Дызайн пашпарта выкананы ў стылі сярэднявечных гравюр — іх малявалі беларускія мастакі.

Адзінае, што адразу кідаецца ў вочы, — гэта выкарыстанне лацінкі: назвы гарадоў напісаны па-беларуску кірыліцай і лацінкай. Там, дзе варта было б ужыць Ŭ, выкарыстоўваецца W. А з Гродна выйшла зусім сумна: надпіс на лацінцы не па-беларуску, а «GRODNO».

Заказаць сувенір можна па спасылцы з дастаўкай па ўсёй краіне — ён абыдзецца ў 51 рубель. Таксама пашпарт за 47 рублёў прадаюць у Мінску ў «Кавярні над Нямігай». Першы наклад кніжкі склаў 500 экзэмпляраў.

У сацсетках беларусы дзеляцца ўражаннямі ад цікавага сувеніра. Некаторым давялося чакаць больш за 50 дзён, пакуль пашпарт дайшоў да заказчыка.

Дарэчы, традыцыя такіх пашпартоў з’явілася ў ЗША — там ужо 35 гадоў існуе «Passport to Your National Parks». Гэта блакнот-пашпарт для калекцыянавання штампаў з розных нацыянальных паркаў ЗША (іх там — 62).

Фота: aleksey.ostapenko ў Instagram.

-2
-3
-4
-5
-6
-7