Добавить в корзинуПозвонить
Найти в Дзене
Hrodna.life

🎲 Ураджэнец Гродна і адзін з самых уплывовых босаў амерыканскай мафіі XX стагоддзя

🎲 Ураджэнец Гродна і адзін з самых уплывовых босаў амерыканскай мафіі XX стагоддзя 🦌 4 ліпеня 1902 года ў Гродне нарадзіўся Меір Сухаўлянскі, вядомы ў гісторыі як Меір Ланскі. 🗽Нарадзіўся ў яўрэйскай сям’і, якая пазней эмігравала ў ЗША праз Адэсу і порт Элліс-Айленд. У Нью-Ёрку прозвішча Сухаўлянскі скарацілі да больш простага — Ланскі. Бацька Меіра пераехаў у Штаты яшчэ ў 1909 годзе, а Меер разам з маці і братам далучыўся да яго ў 1911-м. Сям’я пасялілася ў нью-ёркскім раёне Ніжні Іст-Сайд — месцы, дзе фармаваліся першыя этнічныя банды. 🔫 З юных гадоў Ланскі апынуўся ў злачынным свеце і хутка набыў рэпутацыю чалавека, які не баяўся абараняць сябе і сваіх. З маладосці сябраваў з будучымі легендамі гангстэрскага свету — Лакі Лучано і Багсі Сігелам. Падчас «Сухога закона» Ланскі разам з партнёрамі арганізаваў буйны бутлегерскі бізнэс: кантрабандаваў віскі з Канады, выкарыстоўваў юрыдычныя шчыліны для гандлю медыцынскім спіртам і будаваў сетку падпольных бараў. 🎰Пазней ён стаў за

🎲 Ураджэнец Гродна і адзін з самых уплывовых босаў амерыканскай мафіі XX стагоддзя

🦌 4 ліпеня 1902 года ў Гродне нарадзіўся Меір Сухаўлянскі, вядомы ў гісторыі як Меір Ланскі.

🗽Нарадзіўся ў яўрэйскай сям’і, якая пазней эмігравала ў ЗША праз Адэсу і порт Элліс-Айленд. У Нью-Ёрку прозвішча Сухаўлянскі скарацілі да больш простага — Ланскі. Бацька Меіра пераехаў у Штаты яшчэ ў 1909 годзе, а Меер разам з маці і братам далучыўся да яго ў 1911-м. Сям’я пасялілася ў нью-ёркскім раёне Ніжні Іст-Сайд — месцы, дзе фармаваліся першыя этнічныя банды.

🔫 З юных гадоў Ланскі апынуўся ў злачынным свеце і хутка набыў рэпутацыю чалавека, які не баяўся абараняць сябе і сваіх. З маладосці сябраваў з будучымі легендамі гангстэрскага свету — Лакі Лучано і Багсі Сігелам. Падчас «Сухога закона» Ланскі разам з партнёрамі арганізаваў буйны бутлегерскі бізнэс: кантрабандаваў віскі з Канады, выкарыстоўваў юрыдычныя шчыліны для гандлю медыцынскім спіртам і будаваў сетку падпольных бараў.

🎰Пазней ён стаў заснавальнікам аднаго з найбуйнейшых ігорных сіндыкатаў у свеце. Яго называлі «Бухгалтарам мафіі» — дзякуючы здольнасці весці фінансы і кіраваць сеткай казіно ў Лас-Вегасе, на Кубе, Багамах і ў Лондане. Ланскі меў вялікі ўплыў на кансалідацыю амерыканскай мафіі і быў адным з архітэктараў Нацыянальнага злачыннага сіндыката.

🕵️ Падчас Другой сусветнай вайны Ланскі супрацоўнічаў з амерыканскай ваенна-марской разведкай у абмен на вызваленне Лакі Лучано, дапамог арганізаваць ахову портаў і знішчаць нацысцкіх шпіёнаў. На Кубе быў блізкім партнёрам дыктатара Бацісты: за вялікія адкаты атрымаў права развіваць гасцініцы-казіно, пакуль рэвалюцыя Фідэля Кастра не знішчыла яго бізнес і не прымусіла Ланскага бегчы.

✡️ Ланскі фінансаваў нелегальны перавоз зброі ў Палестыну і падтрымаў стварэнне Ізраіля. У 1970-я, ратуючыся ад пераследу ФБР за ўхіленне ад падаткаў, спрабаваў схавацца ў Ізраілі, але быў выданы назад у ЗША. Затое нават ФБР так і не змагло даказаць, што Ланскі захоўваў велізарны капітал: афіцыйна пасля яго смерці ў Майамі-Біч 15 студзеня 1983 года ў банку знайшлі толькі 57 тысяч долараў.

Ланскі лічыцца адным з самых багатых і ўплывовых «сянёў» у гісторыі мафіі, хоць дагэтуль спрэчацца, ці быў ён сапраўды «босам босаў» ці толькі фігурай у ценю, якая кіравала з-за куліс.

Чытайце таксама:

🔫У ЗША знялі фільм пра гангстара, які нарадзіўся ў Гродне

🔫«Лански помнил о еврейских корнях». Родственница американского гангстера посетила Гродно

🔫В гродненском Pizzatruck сделали пиццу с портретом гангстера Мейера Ланского