🏺Польскі археолаг, які ўзначальваў археалагічныя раскопкі ў Гродне ў 1937–1939 гг. і загінуў падчас Варшаўскага паўстання.
3 ліпеня 1908 года у мястэчку Длонь (Познаньскае ваяводства, Польшча) нарадзіўся Здзіслаў Дурчэўскі.
🎓 Доктар гістарычных навук (1936). Працаваў у Археалагічным музеі ў Варшаве.
🏰 У 1937 годзе ўзначаліў раскопкі на Замкавай гары ў Гродне пасля адхілення Юзафа Ядкоўскага. Выявіў культурны пласт амаль 5 м, рэшткі драўлянай забудовы XII–XV стст., 23 будынкі і каля 9 тысяч знаходак.
📚 Пасля 1939 года працаваў у Вільні, потым вярнуўся ў Варшаву. Калекцыя раскопак у Гродне была разрабавана падчас вайны, дакументацыя — знішчана. Частка вынікаў трапіла ў манаграфію Мікалая Вароніна «Старажытнае Гродна» (1954).
🔫 Загінуў 5 жніўня 1944 года падчас Варшаўскага паўстання.