Добавить в корзинуПозвонить
Найти в Дзене
Hrodna.life

📚 Беларускі ПЭН абвясціў поўны спіс намінантаў на прэмію імя Алеся Адамовіча

📚 Беларускі ПЭН абвясціў поўны спіс намінантаў на прэмію імя Алеся Адамовіча Узнагарода традыцыйна адзначае творы, якія гучаць у такт сучаснасці і закранаюць самыя вострыя пытанні нашага часу. У спісе сёлета ёсць і кніга гродзенкі — псіхалагіні Вольгі Вялічкі. Сёлета на прэмію могуць прэтэндаваць не толькі аўтары кніг, але і стваральнікі артыкулаў, падкастаў, кіна- і відэапраектаў. Галоўная ўмова — твор павінен быць апублікаваны ў 2024 годзе і закранаць важныя тэмы сённяшняга дня. Намінаваць твор могуць толькі сябры Беларускага ПЭНа. У поўным лонглісце — 22 пазіцыі: 14 кніг і 8 медыя- і відэапраектаў. Сярод іх: 🤩 «Ад двух да пятнаццаці: Мая мама ў турме» — Вольга Вялічка (Gutenberg Publisher) 🤩 «Архіпэляг БЕЛАГ» — падкаст Ганны Соўсь 🤩 Спецпраект «Выжившие» — Reform.news 🤩 Сайт Праваабарончага цэнтра «Вясна» 🤩 Падкаст «Вясна прыйдзе», спецсезон «Навошта нам гэта трэба?» — Кацярына А. 🤩 «Горад пра мяне» — ананімная аўтарка 🤩 «За беларускае жыццё» — выданні «Рацыя», «Ніва»,

📚 Беларускі ПЭН абвясціў поўны спіс намінантаў на прэмію імя Алеся Адамовіча

Узнагарода традыцыйна адзначае творы, якія гучаць у такт сучаснасці і закранаюць самыя вострыя пытанні нашага часу. У спісе сёлета ёсць і кніга гродзенкі — псіхалагіні Вольгі Вялічкі.

Сёлета на прэмію могуць прэтэндаваць не толькі аўтары кніг, але і стваральнікі артыкулаў, падкастаў, кіна- і відэапраектаў. Галоўная ўмова — твор павінен быць апублікаваны ў 2024 годзе і закранаць важныя тэмы сённяшняга дня. Намінаваць твор могуць толькі сябры Беларускага ПЭНа.

У поўным лонглісце — 22 пазіцыі: 14 кніг і 8 медыя- і відэапраектаў.

Сярод іх:

🤩 «Ад двух да пятнаццаці: Мая мама ў турме» — Вольга Вялічка (Gutenberg Publisher)

🤩 «Архіпэляг БЕЛАГ» — падкаст Ганны Соўсь

🤩 Спецпраект «Выжившие» — Reform.news

🤩 Сайт Праваабарончага цэнтра «Вясна»

🤩 Падкаст «Вясна прыйдзе», спецсезон «Навошта нам гэта трэба?» — Кацярына А.

🤩 «Горад пра мяне» — ананімная аўтарка

🤩 «За беларускае жыццё» — выданні «Рацыя», «Ніва», Цэнтр грамадзянскай адукацыі «Польшча — Беларусь»

🤩 «Нарысы пра найноўшы беларускі тэатр (2010–2020)» — калектыў аўтараў («Warsztaty Kultury w Lublinie»)

🤩 «Нічога нястрашнага» — Сяргей Прылуцкі («hochroth minsk»)

🤩 «Пятая рэспубліка» — спецпраект Reform.news

🤩 «Развітанне з Радзімай» — Аксана Шпак

🤩 «Солидарность потрясённых» — Таццяна Шчытцова («Логвінаў»)

🤩 «Сонца над дрыгвою» — Дымна Выдэрка

🤩 «Соня, стой!» — Саша Гук («Gutenberg Publisher»)

🤩 Youtube-канал «Ток» — Настасся Роўда

🤩 Youtube-выпуск «Фабрика несвободы» — праект «Сумленныя людзі»

🤩 «Фэмінізацыя беларускай мовы» — Уладзіслаў Гарбацкі («Skaryna Press»)

🤩 «Цела таксама архіў» — Наста Манцэвіч, Алок Вайд-Мэнан («Пфляўмбаўм»)

🤩 «Чертежи свободы», сезон 1 — Кацярына Дзяйкала, Кацярына Кузняцова

🤩 «чорны лес» — тоні лашдэн («Мяне няма»)

🤩 «Эвридика, проверь, выключила ли ты газ» — Таццяна Заміроўская («Мяне няма»)

🤩 «DESCENT INTO THE MARSH: Belarus and Hong Kong» — Леся Пчолка (самвыд)