29 чэрвеня — Дзень моладзі і студэнцтва. Віншаванне Лунінецкага раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў Дарагія юнакі і дзяўчаты! Віншуем вас з Днём моладзі і студэнцтва – святам юнацтва, нястомнай энергіі і аптымізму! У Лунінецкім раёне выдатная моладзь – адукаваная, таленавітая, мэтанакіраваная. Вы ўспрымальныя да ўсяго новага і прагрэсіўнага, адрозніваецеся нястомным імкненнем да дасканаласці. З вамі мы ўвасабляем будучыню, з вамі звязаны надзеі на тое, што на змену старэйшаму пакаленню прыйдуць энергічныя, умелыя, шчырыя людзі, здольныя змяніць і палепшыць сваё жыццё, забяспечыць росквіт Лунінеччыны і роднай Беларусі. Для таго, каб гэтыя спадзяванні сталі ўпэўненасцю, дзяржава надае першаступенную ўвагу пытанням маладзёжнай палітыкі. Вы маеце магчымасць вучыцца, працаваць і ствараць. У нашай краіне ёсць усе ўмовы для кожнага маладога чалавека, каб ён мог самарэалізавацца і прынесці карысць грамадству, зрабіць свой выбар і дасягнуць пастаўленых мэт. Паглядзець